Вячыстая имша что такое
Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
Святар гаворыць:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Народ адказвае:
Амэн.
Затым святар з разведзенымі рукамі вітае народ, гаворачы:
Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасць Духа Святога няхай будуць з усімі вамі.
Біскуп гаворыць:
Супакой вам.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
Святар заахвочвае вернікаў да пакаяння:
Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.
Настае кароткае маўчанне. Потым усе разам здзяйсняюць чын агульнага вызнання грахоў:
Спавядаюся Богу ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам і занядбаннем:
і, удараючы сябе ў грудзі, гавораць:
мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна.
Далей працягваюць:
Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, усіх анёлаў і святых, і вас, браты і сёстры, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
Святар просіць аб адпушчэнні грахоў:
Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
Народ адказвае:
Амэн.
Пасля гэтага гаворыцца Пане, змілуйся над намі:
С.: Пане, змілуйся над намі.
Н.: Пане, змілуйся над намі.
С.: Хрыстэ, змілуйся над намі.
Н.: Хрыстэ, змілуйся над намі.
С.: Пане, змілуйся над намі.
Н.: Пане, змілуйся над намі.
Хвала на вышынях Богу
Затым, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца гімн:
Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца. Амэн.
Малітва дня — Калекта
Пасля заканчэння гімна святар, звёўшы рукі, гаворыць:
Молімся.
Усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца.
Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву дня (калекту), на заканчэнне якой народ адказвае:
Амэн.
Затым лектар ідзе да амбоны і чытае першае чытанне, якое ўсе слухаюць седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:
Гэта слова Божае.
Усе адказваюць:
Дзякуем Пану Богу.
Псальміст альбо кантар спявае ці чытае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсць другое чытанне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:
Гэта слова Божае.
Усе адказваюць:
Дзякуем Пану Богу.
Потым спяваецца Аллелюя альбо іншы спеў, прадпісаны ў рубрыках, у залежнасці ад патрабаванняў літургічнага перыяду.
Калі ўжываецца кадзіла, то святар насыпае яго ў кадзільніцу. Пасля гэтага дыякан, які будзе чытаць Евангелле, схіляецца перад святаром у нізкім паклоне, ціха просячы благаславіць яго:
Благаславі мяне, ойча.
Святар ціха гаворыць:
Няхай Пан будзе ў сэрцы тваім і на вуснах тваіх, каб ты годна абвяшчаў Яго Евангелле. У імя Айца і Сына, Х і Духа Святога.
Дыякан робіць знак крыжа і адказвае:
Амэн.
Калі няма дыякана, святар, нізка схіліўшыся перад алтаром, ціха гаворыць:
Усемагутны Божа, ачысці сэрца маё і вусны мае, каб я мог годна абвяшчаць Тваё святое Евангелле.
Потым дыякан (святар) ідзе да амбоны. Яго могуць суправаджаць прыслугоўваючыя з кадзілам і свечкамі.
Дыякан (святар) гаворыць:
Пан з вамі.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
Дыякан (святар):
Чытанне святога Евангелля паводле N.
Пры гэтым ён робіць знак крыжа на кнізе, а таксама на чале, на вуснах і на грудзях (гэта ж робяць і ўсе іншыя).
Народ адказвае:
Хвала Табе, Пане.
Потым дыякан (святар) акаджвае кнігу (калі ўжываецца кадзіла) і абвяшчае Евангелле.
Скончыўшы чытанне, дыякан (святар) гаворыць:
Гэта слова Пана.
Усе адказваюць:
Хвала Табе, Хрыстэ.
Пацалаваўшы кнігу, дыякан (святар) ціха гаворыць:
Словы святога Евангелля няхай змыюць правіны нашыя.
Потым прамаўляецца гамілія.
Пасля гаміліі, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца сімвал альбо вызнанне веры:
Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба.
Ад наступных словаў і да словаў стаўся чалавекам усе схіляюцца.
І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў.
Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.
Замест нікейска-канстанцінопальскага сімвала веры, асабліва ў перыяд Вялікага посту і падчас Велікоднага перыяду, можа ўжывацца хросны сімвал Рымскага Касцёла, так званы Апостальскі (с. 17).
Затым адбываецца агульная малітва, альбо малітва вернікаў.
Пасля заканчэння літургіі слова прыслугоўваючыя размяшчаюць на алтары карпарал, пурыфікатар, келіх і Імшал. У гэты час гучыць адпаведны спеў.
Пажадана, каб вернікі засведчылі свой удзел, прыносячы хлеб і віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі альбо іншыя дары на патрэбы Касцёла і бедных.
Святар, стоячы пры алтары, бярэ патэну з хлебам і, трымаючы яе абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха гаворачы:
Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі хлеб, плод зямлі і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб ён стаў для нас хлебам жыцця.
Потым святар ставіць патэну з хлебам на карпарал.
Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць:
Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.
Дыякан альбо святар налівае ў келіх віно і крыху вады, ціха гаворачы:
Праз таямніцу гэтай вады і віна дай нам, Божа, удзел у бостве Хрыста, які прыняў нашую чалавечую натуру.
Потым святар бярэ келіх і, трымаючы яго абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха гаворачы:
Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным.
Потым святар ставіць келіх на карпарал.
Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць:
Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.
Потым святар, схіліўшыся ў нізкім паклоне, ціха гаворыць:
Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёння складаем, няхай будзе Табе даспадобы.
Калі ўжываецца кадзіла, святар акаджвае ахвярныя дары, крыж і алтар. Пасля гэтага дыякан альбо іншы прыслугоўваючы акаджвае святара і народ.
Потым святар, стоячы збоку алтара, абмывае рукі, ціха гаворачы:
Змый з мяне, Пане, віну маю і ачысці мяне ад граху майго.
Затым, стоячы па цэнтры алтара тварам да людзей, святар, разводзячы і зводзячы рукі, гаворыць:
Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.
Народ устае і адказвае:
Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу святому.
Потым святар, развёўшы рукі, прамаўляе малітву над дарамі, на заканчэнне якой народ адказвае:
Амэн.
Святар распачынае эўхарыстычную малітву.
Разводзячы рукі, ён гаворыць:
Пан з вамі.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
Святар, уздымаючы рукі, працягвае:
Угору сэрцы.
Народ адказвае:
Узносім іх да Пана.
Святар з разведзенымі рукамі дадае:
Падзякуем Пану Богу нашаму.
Народ адказвае:
Годна гэта і справядліва.
Святар з разведзенымі рукамі спявае альбо чытае прэфацыю:
Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы Табе, святы Ойча, заўсёды і ўсюды складалі падзяку праз умілаванага Сына Твайго Езуса Хрыста. Ён — Слова Тваё, праз якое Ты ўсё стварыў. Яго, уцелаўлёнага ад Духа Святога і народжанага з Панны Марыі, Ты паслаў нам як Збаўцу і Адкупіцеля. Ён, спаўняючы Тваю волю, набыў для Цябе народ святы, распасцёр на крыжы свае рукі, каб смерць перамагчы і аб’явіць змёртвыхпаўстанне. Таму з анёламі і з усімі святымі мы праслаўляем Цябе, разам з імі ўсклікаючы:
На заканчэнне прэфацыі ён зводзіць рукі і разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць:
Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Гасанна на вышынях.
Святар, развёўшы рукі, гаворыць:
Сапраўды, Божа, Ты святы, крыніца ўсялякай святасці.
Зводзіць рукі і, трымаючы іх над дарамі, гаворыць:
Таму просім Цябе, асвяці гэтыя дары расою Духа Твайго,
зводзіць рукі, робіць знак крыжа над хлебам і келіхам, гаворачы:
каб яны сталіся для нас Целам Х і Крывёю нашага Пана Езуса Хрыста.
Зводзіць рукі.
У наступных формулах словы Хрыста трэба вымаўляць выразна і старанна, як таго патрабуе іх сутнасць.
Ён, калі дабравольна выдаў сябе на мукі,
бярэ хлеб, трымае яго крыху ўзнятым над алтаром і працягвае:
узяў хлеб і, падзяку Табе складаючы,
ламаў і раздаваў сваім вучням, кажучы:
крыху нахіляецца
БЯРЫЦЕ І ЕШЦЕ З ГЭТАГА ЎСЕ,
БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ,
ЯКОЕ ЗА ВАС БУДЗЕ ВЫДАНА.
Паказвае кансэкраваную Гостыю народу, кладзе яе на патэну і, укленчыўшы, адаруе.
Потым працягвае:
Падобным чынам па вячэры
бярэ келіх, трымае яго крыху ўзнятым над алтаром і працягвае:
узяў келіх,
зноў Табе падзяку складаючы,
падаў сваім вучням, кажучы:
крыху нахіляецца
БЯРЫЦЕ І ПІЦЕ З ЯГО ЎСЕ:
БО ГЭТА ЁСЦЬ КЕЛІХ КРЫВІ МАЁЙ
НОВАГА І ВЕЧНАГА ЗАПАВЕТУ,
ЯКАЯ ЗА ВАС І ЗА МНОГІХ БУДЗЕ ПРАЛІТА
ДЗЕЛЯ АДПУШЧЭННЯ ГРАХОЎ.
ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ.
Паказвае келіх народу, ставіць яго на карпарал і, укленчыўшы, адаруе.
Потым гаворыць:
Гэта вялікая таямніца веры.
Народ адказвае:
Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё ўваскрасенне і чакаем Твайго прыйсця ў хвале.
Потым, развёўшы рукі, святар гаворыць:
Успамінаючы смерць і змёртвыхпаўстанне Твайго Сына, ахвяруем Табе, Пане, хлеб жыцця і келіх збаўлення, дзякуючы, што ўчыніў нас годнымі стаяць перад Табою і служыць Табе. Пакорна молім Цябе, каб усіх нас, прымаючых Цела і Кроў Хрыста, Дух Святы сабраў у адно. Памятай, Пане, пра Касцёл Твой, рассеяны па ўсім свеце, удасканаль яго ў любові разам з папам нашым N., біскупам нашым N. і ўсім духавенствам.
У Імшах за памерлых можна дадаць:
Памятай пра слугу Твайго (Тваю) N., якога (якую) Ты (сёння) паклікаў да сябе з гэтага свету. Дазволь яму (ёй), які стаў (стала) праз хрост падобным (падобнаю) у смерці да Твайго Сына, таксама ўдзельнічаць у Яго ўваскрасенні.
Памятай таксама пра братоў і сясцёр нашых, якія паснулі ў надзеі на ўваскрашэнне, і пра ўсіх, хто ў Тваёй ласцы адышоў з гэтага свету, і дазволь ім убачыць святло аблічча Твайго.
Просім Цябе, змілуйся над усімі намі, каб мы заслужылі ўдзел у жыцці вечным у еднасці з Найсвяцейшай Багародзіцай Паннай Марыяй, са святымі Апосталамі і ўсімі святымі, якія спрадвеку падабаліся Табе, каб з імі і мы хвалілі і праслаўлялі Цябе
зводзіць рукі
праз Сына Твайго, Езуса Хрыста.
Бярэ патэну з Гостыяй і келіх, крыху ўздымае іх і гаворыць:
Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце, Табе, Божа, Ойча ўсемагутны, у еднасці Духа Святога ўся пашана і хвала праз усе вякі вечныя.
Народ адказвае:
Амэн.
Калі народ адкажа Амэн, святар ставіць патэну і келіх на карпарал.
Святар, звёўшы рукі, гаворыць:
Памятаючы збавенныя запаведзі, і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць:
Разводзіць рукі і разам з народам працягвае:
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
З разведзенымі рукамі святар адзін працягвае:
Просім Цябе, Пане, збаў нас ад усяго злога, дай ласкава супакой у дні нашыя, дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй, каб мы былі заўсёды вольныя ад граху і, захаваныя ад усялякага неспакою, чакалі спаўнення шчаслівай надзеі і прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.
Зводзіць рукі.
Народ завяршае малітву, адказваючы:
Бо Тваё Валадарства і моц, і хвала навекі.
Пасля, развёўшы рукі, святар гучным голасам гаворыць:
Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў Апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Просім, не зважай на грахі нашыя, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю.
Зводзіць рукі.
Які жывеш і валадарыш на вeкі вечныя.
Народ адказвае:
Амэн.
Святар, павярнуўшыся да народа, разводзіць і зводзіць рукі, пры гэтым гаворачы:
Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
Потым, паводле абставінаў, дыякан альбо святар гаворыць:
Перадайце бліжняму знак супакою.
Усе паводле мясцовага звычаю перадаюць адзін аднаму знак супакою, адзінства і любові. Святар перадае знак супакою дыякану альбо прыслугоўваючаму.
Потым святар бярэ Гостыю, ламае яе над патэнай і часцінку апускае ў келіх, ціха гаворачы:
Гэтае паяднанне Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста няхай дапаможа нам, прымаючым Яго, дасягнуць жыцця вечнага.
У гэты час народ спявае альбо прамаўляе:
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, адары нас супакоем.
Калі ламанне хлеба працягваецца далей, гэты спеў можа паўтарацца некалькі разоў. Але заканчваецца ён словамі адары нас супакоем.
Затым святар, звёўшы рукі, ціха гаворыць:
Пане Езу Хрыстэ, Сыне Бога жывога, Ты па волі Айца пры садзеянні Духа Святога праз сваю смерць даў жыццё свету: праз гэтае Найсвяцейшае Цела Тваё і Кроў вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога. Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе.
Альбо:
Пане Езу Хрыстэ, няхай прыняцце Цела і Крыві Тваёй не будзе мне на суд і асуджэнне, але з міласэрнасці Тваёй няхай ахоўвае і аздараўляе маю душу і цела.
Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю альбо над келіхам, павярнуўшыся да народа, гучным голасам гаворыць:
Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную.
І разам з народам дадае:
Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая.
Павярнуўшыся да алтара, святар ціха гаворыць:
Цела Хрыста няхай захавае мяне на жыццё вечнае.
І з пашанаю прымае Цела Хрыста.
Потым бярэ келіх і ціха гаворыць:
Кроў Хрыста няхай захавае мяне на жыццё вечнае.
І з пашанаю прымае Кроў Хрыста.
Пасля гэтага бярэ патэну альбо пушку (цыборыюм), падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, гаворыць:
Цела Хрыста.
Той, хто прымае Камунію, адказвае:
Амэн.
І прымае Камунію.
У той час, калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію.
Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар, дыякан ці акаліт пурыфікуе патэну над келіхам і сам келіх.
Падчас пурыфікацыі святар ціха гаворыць:
Пане, тое, што мы вуснамі прынялі, няхай успрымем чыстай душою, каб сталася для нас з часовага дару лекам на жыццё вечнае.
Пасля гэтага святар можа вярнуцца да свайго месца.
Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці прамаўляць псальм альбо іншы спеў хвалы ці гімн.
Потым, стоячы пры алтары ці каля свайго месца, святар, павярнуўшыся да народа, са зведзенымі рукамі гаворыць:
Молімся.
Калі не было маўчання адразу пасля Камуніі, усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца. Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву пасля Камуніі, на заканчэнне якой народ адказвае:
Амэн.
Калі ёсць патрэба, робяцца кароткія паведамленні для народа.
Потым адбываецца рассыланне. Святар, павярнуўшыся да народа, з разведзенымі рукамі гаворыць:
Пан з вамі.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
На заканчэнне пантыфікальнай святой Імшы цэлебрант ускладае мітру і з разведзенымі рукамі гаворыць:
Цэлебрант: Пан з вамі.
Усе: І з духам тваім.
Цэлебрант: Няхай імя Пана будзе благаслаўлёна.
Усе: Цяпер і навекі.
Цэлебрант: Дапамога наша — у імені Пана.
Усе: Які стварыў неба і зямлю.
Святар благаслаўляе народ са словамі:
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, X і Дух Святы.
Народ адказвае:
Амэн.
Потым дыякан альбо сам святар, звёўшы рукі і павярнуўшыся да народа, гаворыць:
Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Народ адказвае:
Дзякуем Пану Богу.
Учим арабский
Во время поездок в Египет, я немного подучил арабский. Очень полезно знать хотя-бы пару слов на этом языке, т.к. арабы любят делать вид, когда это им нужно, что не понимают английского и русского. Так же это позволяет получать максимальные скидки при торге, да и вообще — хорошее к себе отношение
Общие фразы:
нАм — да (литературное — айУа)
лЯа — нет (литературное — кЕлла)
сабАх эльхИр — доброе утро
мессЕ эльхИр — добрый вечер
(вообще если дословно переводить, то «утро жасминовое», «вечер нарцисовый», т.е. первое слово — время, а второе — какой-нибудь цветок)
шукрОн — спасибо (о — среднее между «о» и «а») шукрОн гЕдден — спасибо большое
минфАдляк — «пожалуйста», но употребляют это слово редко. Почему-то в Египте чаще заменяют его на «аафОн», которое скорее ближе к русскому «извините»
ана фЭкер — я помню
ис макЕй — как тебя зовут?
кЕлла тамАм — всё отлично?
заИк — как дела? (вопрос реторический)
амэлИ — как дела? ( э — почти не произносится)
гаедгИдден — очень хорошо (могут это слово не все понимать, т.к. классический арабский (литературный)
бИсь ямАн — зашибись (сленговое слово — арабская интерпритация (они букву П не выговаривают вообще) английского «Мир тебе мужик» — очень модное, молодёжное выражение. Будет радовать простых торговцев, барменов, и.т.д. Но могут не понять, к примеру, в аптеке)
хагИбо тЭни — принесу позднее (очень важная и полезная фраза, особенно если нужно что-то унести из бара в номер, а вам говорят, что с тарелкой (стаканом) нельзя выходить)
бАди бОкра — послезавтра
фУта — полотенце (например пляжное)
мЕши — ОК (последний звук «и» почти не произносится. Среднее между «и» и мягким знаком. Буква Е — среднее между Е и Э)
Ялла — пошли (например позвать уборщика за собой в номер)
Имши — иди (можно и посылать так — выходит не грубо. Что-то вроде — иди отсюда)
анА Эсиф — я извиняюсь
мАабат — вместе (муж и жена вместе например)
ашУфат бАдьин — увидимся скоро (ашУфат бОкра — увидимся завтра)
анА мабЭт калЕмш арабик куАйс — я не говорю по арабски хорошо (можно без последнего слова — тогда вообще не говорю по арабски выйдет)
Энта битеткАлем энглИси (рУсси)? — ты говоришь по английски (русски)?
анА Энди мушкЕла — я имею проблемму
анА Айс ээбЭль Эльмудир элАам — я хочу видеть менеджера главного (произношение сложно написать, так что попросите кого-нибудь из арабов вам сказать эту фразу)
йомАк саИд — что-то вроде «удачи» — можно использовать вместо слов «добрый день»
орИдо (это более литературное) или Айса — хочу
лЯ орИд (литературное) — не хочу. Можно ещё сказать «мешАйз»
Аста — стоп (так можно таксистов просить остановить например)
садИки (литературное) или сАхби — друг
талАт марАт — третий раз (например талАт марАт ф Шарм — третий раз в Шарм-Эль-Шейхе)
Название мест:
шАрм — старый город (в Шарм Эль Шейхе)
Торговля:
бикЭм? — сколько стоит?
эльхасАб? сколько за всё? (можно не мучаться и везде употреблять «бикЭм» — например попросить счёт в кафешке — это нормально)
ахальсАр? — это последня цена?
хотфЭкра вэштЭри бОкра — я только посмотреть, а покупать я приду завтра (вообще это местный юмор, т.е. продавцов будет весьма веселить эта фраза)
рАлли гИдден — дорого очень
биби[ао] — они продают (ао — среднее между а и о)
Цифры:
Далее цифры у арабов произносятся несколько иначе, чем по русски. Например тридцать пять по арабски говорится «пять тридцать». Иными словами — десятки и единицы менять местами. Например двадцать один — вЭхэд ашрИн.
Далее цифры образуются так сто двадцать пять — это сто пять двадцать, т.е. меняются местами только единицы и десятки.
алфЕйн — две тысячи
талЯт талАф — три тысячи
Я, ты, он, она:
Размеры:
су[гр]аЯр — маленький (гр — горловое «р», как во французском языке)
В аптеке:
хОна шарагЕя — клизма
хабУб карбОн — активированный уголь
эле лЭдж — таблетка
Иногда нужно и поругаться:
Очень важно понимать и не приличные выражения по двум причинам: во-первых всегда можно понять, когда тебя обзывают и адекватно ответить, ну а во-вторых можно грамотно послать тех, кто особо навязчиво пристаёт. Ответить почти на все ругательства можно повторив то, что сказали и добавив слово «Энта» — ты.
грАби (р-горловое, как во французском языке) — дурак. Ответить можно айнА мОш грАби — я не дурак
яЭбн эльмитнЭка — что-то вроде «сукин сын» — мат!
коссОма — что-то вроде «твою мать» — мат! Ответить можно коссОма Энта — (энта — ты)
таЮли крОв — ненавижу
матИльми сЭш — не трогай её (не ругательство, можно спокойно употреблять, когда например ребёнка начинают гладить по голове)
айнЭк хатЭлла — глаза убери (это можно так же спокойно говорить, если «пялятся» слишком наглго. Вообще у них не принято разглядывать женщин, т.к. вообще-то мусульманская страна, но вот с русскими они себе такое позволяют, т.к. русские женщины часто ведут себя, как б…и. Эта фраза их быстро ставит на место)
нАфедли нАвсек — пошёл нафиг (не мат, но послали. Не употреблять в процессе торга и.т.д. Это именно послать куда подальше, например если гадость какую-то сказали)
андОманк — тоже что-то вроде «твою мать»
Общая информация — если вы услышите, что вас обзывают матом или плохо относятся, то можно об этом сообщить в туристическую полицию и у хама будут серъезные проблымы.
Рыма-каталіцкая парафія cв. Сымона і cв. Алены
Агульны парадак святой Імшы (рымскі абрад)
На Імшы ці Вячэры Пана народ Божы збіраецца разам пад кіраўніцтвам святара, які ўвасабляе Хрыста, для цэлебрацыі ўспаміну пра Пана альбо эўхарыстычнай ахвяры. Таму перш за ўсё да мясцовай супольнасці святога Касцёла адносіцца абяцанне Хрыста: «Дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мц 18, 20). Бо пры цэлебрацыі Імшы, у якой вечна здзяйсняецца ахвяра крыжа, Хрыстус рэальна прысутнічае ў самім сходзе людзей, сабраных у Яго імя, у асобе святара, у сваім слове, а таксама сутнасна і бесперапынна ў эўхарыстычных постацях.
Святая Імша складаецца з дзвюх частак, а менавіта: з літургіі слова і эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаныя паміж сабою, што ўтвараюць адно культавае дзеянне – на святой Імшы падрыхтоўваецца стол Божага слова і Хрыстовага Цела, з якога вернікі атрымліваюць настауленне і падмацаванне. Эўхарыстыя – гэта адзін акт культу, адно цэлае, таму нельга свядома прапускаць які-небудзь «менш важны» момант святой Імшы або спазняцца на яе.
Структуру святой Імшы (нядзельнай) можна прадставіць у наступнай схеме:
Паводле кнігі «Святая Імша. 100 пытанняў і адказаў»
Тлумачэнне асобных частак святой Імшы
I. Уступныя абрады
• Уваход
• Вітанне алтара
Прыйшоўшы да прэзбітэрыя, святар, дыяканы і прыслугоўваючыя вітаюць алтар нізкім паклонам. Затым як выраз пашаны святар і дыякан цалуюць сам алтар, а святар можа акадзіць крыж і алтар.
• Знак крыжа. Прывітанне вернікаў
• Чын пакаяння
Затым святар заклікае да чыну пакаяння, які пасля кароткага часу маўчання здзяйсняе ўся супольнасць у форме агульнай споведзі, а святар завяршае яе адпушчэннем грахоў. Але гэтае адпушчэнне не мае дзейснасці сакрамэнту пакаяння. У нядзелі, асабліва ў велікодны перыяд, замест звычайнага чыну пакаяння часам можа адбывацца асвячэнне вады і акрапленне ёю на ўспамін хросту.
• «Пане, змілуйся над намі» («Kyrie eleison»)
Пасля чыну пакаяння заўсёды пачынаецца «Пане, змілуйся над намі», калі толькі гэтых словаў не было ўжо ў самім чыне пакаяння. Паколькі гэта спеў, у якім верныя заклікаюць Пана і просяць Ягонай міласэрнасці, выконваюць яго звычайна ўсе – гэта значыць у ім бярэ ўдзел народ, а таксама хор ці кантар.
• Гімн “Хвала на вышынях” (“Gloria in excelsis Deo”)
“Хвала на вышынях” – гэта найстаражытнейшы і вельмі шанаваны гімн, якім Касцёл, сабраны ў Духу Святым, праслаўляе і моліць Бога Айца і Ягнё. Пачынае яго святар, альбо, калі гэта мэтазгодна, кантар ці хор, а спяваюць яго ці ўсе разам, ці народ папераменна з хорам альбо толькі сам хор. Калі гімн не спяваецца, яго прамаўляюць усе разам. Спяваецца альбо прамаўляецца ён у нядзелі, за выключэннем перыяду Адвэнту і Вялікага посту, ва ўрачыстасці і святы, а таксама на асаблівых, больш урачыстых, цэлебрацыях.
• Малітва дня (калекта)
Затым святар запрашае народ да малітвы; усе разам са святаром нейкі момант захоўваюць маўчанне, каб усвядоміць, што стаяць перад Богам, і ў душы выказаць свае просьбы. Пасля гэтага святар прамаўляе малітву, якую прынята называць «калектай» і ў якой выяўляецца характар цэлебрацыі. Згодна са старажытнай традыцыяй Касцёла, гэтая малітва звычайна скіроўваецца да Бога Айца праз Хрыста ў Духу Святым і завяршаецца трынітарнай, г.зн. даўжэйшай, канцоўкаю, такім чынам:
— калі яна скіраваная да Айца: Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя;
— калі скіраваная да Айца, але ў канцы яе ўспамінаецца Сын: Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя;
— калі скіраваная да Сына: Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Народ, далучаючыся да малення, праз акламацыю Амэн робіць гэтую малітву сваёй.
ІІ. Літургія слова
• Біблійныя чытанні
• Рэспансарыйны псальм
Уся супольнасць, седзячы, слухае псальм і звычайна прымае ўдзел, паўтараючы рэфрэн. Калі псальм не можа спявацца, ён прамаўляецца такім чынам, каб як найбольш спрыяць разважанню над словам Божым.
• Акламацыя і верш перад Евангеллем
• Евангелле
Евангелле абвяшчае дыякан альбо, калі яго няма, іншы святар. Калі ж няма ні дыякана, ні іншага святара, то Евангелле чытае сам цэлебруючы святар; а калі таксама няма адпаведнага лектара, то цэлебруючы святар павінен чытаць і іншыя чытанні.
• Гамілія
Гамілію звычайна прамаўляе сам цэлебруючы святар; ён можа даручыць гэта канцэлебруючаму святару альбо, калі гэта мэтазгодна, таксама дыякану, але ніколі – свецкай асобе.
• Вызнанне веры
Сімвал, альбо вызнанне веры, накіраваны на тое, каб увесь сабраны народ адказаў на Божае слова, абвешчанае ў чытаннях са Святога Пісання і выкладзенае ў гаміліі, а таксама, прамаўляючы праўды веры ў форме, зацверджанай для літургічнага ўжытку, ушанаваў і вызнаў вялікія таямніцы веры перш, чым распачнецца іх цэлебрацыя ў Эўхарыстыі.
Сімвал веры спяваецца ці прамаўляецца святаром разам з народам у нядзелі і ва ўрачыстасці. Ён можа прамаўляцца таксама на асаблівых, больш урачыстых цэлебрацыях. Калі вызнанне веры спяваецца, то яго пачынае святар альбо, калі гэта мэтазгодна, кантар ці хор; а спяваюць яго альбо ўсе разам, альбо народ папераменна з хорам. Калі вызнанне веры не спяваецца, то яго прамаўляюць усе разам.
• Малітва вернікаў
Святар уводзіць у малітву кароткім уступам, у якім запрашае вернікаў маліцца, і завяршае яе заключнаю малітваю. Інтэнцыі, якія прапануюцца, павінны быць прадуманымі, укладзенымі з мудрай шчырасцю ў некалькіх словах і прадстаўляць маленне ўсёй супольнасці. Звычайна яны прамаўляюцца з амбоны ці з іншага прыдатнага месца дыяканам, кантарам ці лектарам, альбо свецкім вернікам.
Народ стоячы выяўляе сваю малітву альбо ў агульнай інвакацыі пасля асобных інтэнцый, альбо молячыся ў маўчанні.
III. Эўхарыстычная літургія
На Апошняй Вячэры Хрыстус устанавіў ахвяру і пасхальную гасціну, праз якую ў Касцёле становіцца заўсёды прысутнай ахвяра крыжа, калі святар, увасабляючы Хрыста Пана, спаўняе тое, што ўчыніў сам Пан і што Ён даручыў спаўняць вучням на ўспамін пра сябе.
Хрыстус узяў хлеб і келіх, падзякаваў, паламаў і даў сваім вучням, кажучы: “Бярыце, ешце, піце; гэта – Цела Маё; гэта – келіх Крыві Маёй. Гэта чыніце на Маю памяць”. Таму Касцёл такім чынам упарадкаваў усю цэлебрацыю эўхарыстычнай літургіі, што яе часткі адпавядаюць гэтым словам і дзеянням Хрыста, а менавіта:
— Падчас прыгатавання дароў на алтар прыносяцца хлеб і віно з вадою, г.зн. тыя элементы, якія ўзяў у свае рукі Хрыстус.
— Падчас эўхарыстычнай малітвы аддаецца падзяка Богу за ўсю справу збаўлення, а прынесеныя дары становяцца Целам і Крывёю Хрыста.
— Праз ламанне хлеба і праз Камунію верныя, прымаюць Цела і Кроў Пана такім жа чынам, як апосталы – з рук самога Хрыста.
• Прыгатаванне дароў.
На пачатку эўхарыстычнай літургіі да алтара прыносяцца дары, якія стануць Целам і Крывёю Хрыста.
Спачатку рыхтуецца алтар альбо стол Пана як цэнтр усёй эўхарыстычнай літургіі. На ім змяшчаецца карпарал, пурыфікатар, імшал і келіх. Затым прыносяцца ахвярныя дары; вельмі добра, калі хлеб і віно даюць вернікі, а святар альбо дыякан прымаюць іх у адпаведным месцы, каб затым прынесці на алтар. Хоць верныя ўжо не прыносяць для Літургіі свайго хлеба і віна, як гэта было раней, аднак абрад іх прынясення захоўвае сваю моц і духоўнае значэнне. Прымаюцца таксама грошы альбо іншыя дары для бедных ці для касцёла, прынесеныя вернікамі альбо сабраныя ў касцёле. Таму гэтыя дары змяшчаюцца ў адпаведным месцы па-за эўхарыстычным сталом. Працэсію, у якой прыносяцца дары, суправаджае спеў на ахвяраванне, які працягваецца прынамсі да складання дароў на алтары. Спеў заўсёды можа гучаць падчас абрадаў на ахвяраванне, нават калі не адбываецца працэсія з дарамі.
• Малітва над дарамі.
Пасля складання ахвярных дароў і заканчэння абрадаў, якія яго суправаджаюць, святар запрашае вернікаў, каб яны маліліся разам з ім. Гэтае запрашэнне і малітва над дарамі завяршаюць прыгатаванне дароў і падрыхтоўваюць да эўхарыстычнай малітвы.
Малітва над дарамі завяршаецца карацейшаю канцоўкаю, а менавіта: Праз Хрыста, Пана нашага; калі ж у канцы яе успамінаецца Сын, то: Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Народ, далучаючыся да малення, праз акламацыю Амэн робіць гэтую малітву сваёй.
• Эўхарыстычная малітва:
— прэфацыя, у якой святар ад імя ўсяго народа святога ўслаўляе Бога Айца і дзякуе Яму за ўсю справу збаўлення альбо за нейкі яе асаблівы аспект у адпаведнасці з характарам дня, свята альбо перыяду.
— акламацыя, у якой уся супольнасць, яднаючыся з нябеснымі моцамі, спявае “Святы” (“Sanctus”). Гэтая акламацыя, якая з’яўляецца часткай самой эўхарыстычнай малітвы, прамаўляецца ўсім народам разам са святаром.
— эпіклеза, у якой праз асаблівыя заклікі Касцёл просіць моц Святога Духа асвяціць дары, прынесеныя людзьмі, каб яны сталі Целам і Крывёю Хрыста, і каб беззаганная ахвяра, прынятая на Камуніі, паслужыла збаўленню тых, хто будзе ў ёй удзельнічаць.
— кансэкрацыя: праз словы і дзеянні Хрыста здзяйсняецца ахвяра, якую сам Хрыстус устанавіў на Апошняй Вячэры, калі склаў у ахвяру сваё Цела і Кроў у постацях хлеба і віна і даў іх есці і піць апосталам, наказаўшы ім заўсёды здзяйсняць гэтую таямніцу.
— анамнэза, у якой Касцёл, спаўняючы наказ, які атрымаў ад Хрыста Пана праз апосталаў, успамінае самога Хрыста, асабліва ўшаноўваючы Яго благаслаўлёную муку, хвалебнае змёртвыхпаўстанне і ўнебаўшэсце.
— ахвяраванне: Касцёл, спраўляючы гэты ўспамін, сабраўшыся тут і цяпер, складае Богу Айцу ў Духу Святым беззаганную ахвяру. Касцёл імкнецца да таго, каб вернікі не толькі складалі беззаганную ахвяру, але таксама вучыліся ахвяраваць сябе саміх і з кожным днём праз Хрыста ўсё шчыльней ядналіся з Богам і між сабою так, каб нарэшце Бог быў усім ва ўсіх.
— малітвы заступніцтва, праз якія выражаецца тое, што Эўхарыстыя цэлебруецца ў лучнасці з усім Касцёлам – як нябесным, так і зямным – і што ахвяра складаецца за яго і за ўсіх яго членаў, жывых і памерлых, якія былі пакліканыя да ўдзелу ў адкупленні і збаўленні, здабытым праз Цела і Кроў Хрыста.
— заключная даксалогія, у якой здзяйсняецца ўслаўленне Бога, і якую народ пацвярджае і заканчвае акламацыяй Амэн.
• Малітва Панская
У малітве Панскай змяшчаецца просьба аб штодзённым хлебе, які асаблівым чынам нагадвае хрысціянам хлеб эўхарыстычны, а таксама просьба аб ачышчэнні ад грахоў, каб святое было дадзена сапраўды святым. Святар заклікае да малітвы, а ўсе вернікі разам са святаром прамаўляюць малітву, і святар адзін дадае эмбалізм, які народ заканчвае даксалогіяй. Эмбалізм, развіваючы апошнюю просьбу самой малітвы Панскай, змяшчае ў сабе просьбу аб вызваленні ўсёй супольнасці верных ад улады зла.
Заклік да малітвы, сама малітва, эмбалізм і даксалогія, якою народ іх завяршае, спяваюцца альбо прамаўляюцца гучным голасам.
• Абрад спакою
• Ламанне хлеба
Святар ламае эўхарыстычны хлеб. Жэст ламання, учынены Хрыстом на Апошняй Вячэры, у апостальскія часы даў назву ўсяму эўхарыстычнаму дзеянню. Азначае ён, што многія вернікі ў Камуніі ад аднаго хлеба жыцця, якім з’яўляецца Хрыстус, той, хто дзеля збаўлення свету памёр і ўваскрос, становяцца адным целам (1 Кар 10, 17).
Святар ламае хлеб і апускае часцінку гостыі ў келіх, што азначае еднасць Цела і Крыві Хрыста ў справе збаўлення, а менавіта Цела Хрыста жывога ўслаўленага. У гэты час хор ці кантар звычайна спяваюць альбо гучным голасам прамаўляюць малітву Баранку Божы, а народ адказвае. Гэтая малітва суправаджае ламанне хлеба і таму яе можна паўтарыць столькі разоў, колькі неабходна, пакуль скончыцца абрад. Апошні паўтор заканчваецца словамі: адары нас супакоем.
• Камунія
Святар у ціхай малітве рыхтуецца да плённага прыняцця Цела і Крыві Хрыста. Вернікі робяць тое ж, молячыся ў маўчанні. Пасля гэтага святар над патэнаю ці над келіхам паказвае вернікам эўхарыстычны хлеб і запрашае іх да гасціны Хрыстовай. Затым разам з вернікамі святар здзяйсняе чын пакоры, вымаўляючы пры гэтым прадпісаныя словы з Евангелля.
Калі святар прымае Сакрамэнт, пачынаецца спеў на Камунію, які праз яднанне галасоў азначае духоўную еднасць тых, хто прымае Камунію, паказвае сардэчную радасць і больш яскрава выяўляе “супольнасны“ (“камунітарны“) характар прыступання да Эўхарыстыі. Спеў гучыць на працягу ўсяго часу, калі вернікам удзяляецца Сакрамэнт. Аднак калі пасля Камуніі выконваецца гімн, то спеў на Камунію заканчваецца раней.
Калі спеву падчас Камуніі няма, то антыфону, змешчаную ў Імшале прамаўляе сам святар пасля таго, як прыме Камунію сам, і перад тым, як пачне ўдзяляць яе вернікам.
• Малітва пасля Камуніі
На завяршэнне малітвы народа Божага, а таксама на заканчэнне ўсяго абраду Камуніі, святар прамаўляе малітву пасля Камуніі, у якой моліцца аб плёне цэлебраванай таямніцы. Малітва пасля Камуніі завяршаецца карацейшаю канцоўкаю, а менавіта:
— калі скіраваная да Айца: Праз Хрыста, Пана нашага;
— калі скіраваная да Айца, але ў канцы ўспамінаецца Сын: Які жыве і валадарыць на векі вечныя;
— калі скіраваная да Сына: Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Народ акламацыяй Амэн робіць малітву сваёй.
Пасля заканчэння ўдзялення Камуніі, калі дазваляюць абставіны, святар і вернікі пэўны час моўчкі моляцца. Паводле жадання ўсе сабраныя могуць выканаць таксама псальм, іншую песню хвалы альбо гімн.
IV. Абрад заканчэння
• Благаслаўленне
Прывітанне і благаслаўленне святара могуць быць узбагачаныя і выказаныя ў пэўныя дні і пры пэўных абставінах малітвай над народам альбо іншай урачыстай формулай;
• Рассыланне народу
Рассыланне народа дыяканам ці святаром, каб кожны вярнуўся да сваіх добрых справаў, праслаўляючы і благаслаўляючы Бога;
• Ушанаванне алтара
Ушанаванне алтара праз цалаванне святаром і дыяканам, а затым нізкі паклон, які робяць перад алтаром святар, дыякан і іншыя прыслугоўваючыя.
• Выхад (вяртанне ў сакрыстыю)
Паводле кнігі «Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі»